Кашамір (кашмір; па назве індыйскага штата Кашмір), тонкая, лёгкая ваўняная, паўваўняная або баваўняная тканіна ўсходняга паходжання з нахіленымі рубчыкамі. З К. шыюць паліто, касцюмы, сукенкі, шалі і да т.п.