Кашталян (польск. kastelan ад с.-в.-ням. Castellan, ад іт. castellano), камендант замка, памочнік ваяводы ў Вялікім Княстве Літоўскім у 15-18 стст. Выконваў адміністрацыйныя, вайсковыя, судовыя функцыі ў капітэляніі - цэнтральным павеце ваяводства.