Кашуля, частка мужчынскага і жаночага адзення беларусаў. Шылася з ільнянога даматканага палатна. Вядома некалькі відаў К., якія адрозніваюцца па кроі. Самы пашыраны - з прамымі плечавымі ўстаўкамі. Традыцыйная К. мела прамы рукаў з манжэтай. К., у асноўным святочныя, аздабляліся геаметрычным арнаментам, які размяшчаўся на рукавах, каўнярах, манжэтах (жаночыя К.), каўнярах, падолах, манжэтах (мужчынскія К.). Мужчыны насілі паверх нагавіц і падпяразвалі поясам, жанчыны апраналі пад панёву, андарак, сарафан.

Паведаміць пра недакладнасьць