Купал (іт. cupola - скляпенне ад лац. cupula - бочачка), сферычная прасторавая нясучая канструкцыя, прызначаная для перакрыцця разнастайных па форме і велічыні аб'ёмаў без дадатковых апор. У спалучэнні з іншымі канструкцыйнымі элементамі будынкаў дазваляе перакрываць аб'ёмы круглай, квадратнай, шматвугольнай у плане формы (гл. Крыжова-купальны храм); утвараецца ў выніку вярчэння крывой (эліпс, парабала, сегмент круга і г.д.). К. атрымаў шырокае выкарыстанне ў культавым, грамадзянскім і свецкім дойлідстве ў розных мастацкіх эпохах, стылях (антычнасць, сярэднявечча, Адраджэнне, барока, класіцызм). У Беларусі вядомы з 11 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць