Мансарда (франц. mansarde), жылое памяшканне на гарышчы дома пад стромкай страхой. Назву атрымала ад імя французскага архітэктара эпохі класіцызму Ф.Мансара, які распрацаваў канструкцыю М.; выкарыстоўваецца як для жылля, так і для гаспадарчых мэт. У беларускім дойлідстве М. вядомы з 18 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць