Пакроў,

1. У выяўленчым мастацтве - адлюстраванне тэмы заступніцтва Маці Боскай за людзей. У кампазіцыях на сюжэт П. паказваецца: у верхняй частцы - Маці Боская з покрывам (мафорам) у руках (часам выяўляюць Маці Боскую з паднятымі ўгору рукамі, покрыва над яе галавой трымаюць анёлы), якое сімвалізуе заступніцтва за людзей, што звяртаюцца да яе з малітвай; у ніжняй - Андрэй Юродзівы, Епіфаній, Раман-Салодкаспявак, апосталы, пакутнікі.

2. Царкоўнае свята, якое адзначаецца: у каталікоў - 7 кастрычніка, у праваслаўных - 14 кастрычніка (Пакроў, Трэцяя Прачыстая).

Паведаміць пра недакладнасьць