Парча (ад перс. парче - тканіна), складаная ўзорыстая, мастацка-дэкаратыўная тканіна з шаўковай асновай, якая ўтрымлівае ва ўтку (радзей у аснове) металічныя ніткі (з золата, серабра або з матэрыялаў, якія іх імітуюць). Вытворчасць П. вядома з пач. н.э. у Кітаі. П. выкарыстоўваецца для пашыву адзення, як аддзелачны і дэкаратыўны матэрыял.

Паведаміць пра недакладнасьць