Садова-паркавае мастацтва, мастацтва стварэння садоў, паркаў, сквераў, бульвараў і інш., заснаванае на выкарыстанні для арганізацыі прасторы жывога расліннага матэрыялу, аб'яднанні яго з мастацкай творчасцю. У аснове шматгранных форм С.-п. м. ляжаць два прынцыпы - рэгулярны (геаметрычны) і пейзажны (жывапісны, які імітуе натуральны ландшафт). У Беларусі першыя звесткі аб існаванні садоў адносяцца да 15 ст.; найбольш старажытны з вядомых садова-паркавых комплексаў створаны ў 18 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць