Сізаль (сісаль; па назве порта Сісаль у Мексіцы), лубяное грубае валакно, якое атрымліваецца з лістоў агавы і некаторых іншых раслін. Добра афарбоўваецца анілінавымі фарбавальнікамі; выкарыстоўваецца ў сучасных габеленах для стварэння дадатковых фактурных эфектаў (гл. Фактура).

Паведаміць пра недакладнасьць