Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва (сцэнаграфія), мастацтва стварэння зрокавага вобраза спектакля, прадстаўлення, фільма пры дапамозе дэкарацый, касцюмаў, рэквізіту, бутафорыі, асвятлення, пастановачнай тэхнікі, сродкаў жывапісу, скульптуры, архітэктуры, дэкаратыўнага мастацтва. Т.-д. м. садзейнічае раскрыццю зместу і стылю тэатральных ці эстрадных прадстаўленняў, фільмаў, тэлевізійных перадач, задумы драматурга, рэжысёра, балетмайстра. У беларускім тэатры найбольш развітыя формы Т.-д. м. вядомы з 17 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць