![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Фрыз (франц. frise), 1. Сярэдняя гарызантальная частка антаблемента, размешчаная паміж архітравам і карнізам. Звычайна запаўняўся скульптурнымі ці жывапіснымі кампазіцыямі. 2. У дэкаратыўнай скульптуры і жывапісе Ф. - выяўленчая ці дэкаратыўная кампазіцыя ў выглядзе гарызантальнай паласы ўнутры або знадворку будынка; элемент аздаблення інтэр'ера. У беларускім мураваным дойлідстве Ф. - пашыраны элемент у будынках стыляў барока, класіцызму, ампіру. 3. Аблямовачная арнаментаваная паласа дывана, мазаічнай, паркетнай падлогі, прадмета прыкладнога мастацтва. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|