Царскія вароты, двухстворкавыя дзверы ў цэнтры ніжняга яруса іканастаса; злучаюць алтар з асноўным аб'ёмам праваслаўнага ці вуніяцкага храма. У Беларусі звычайна рабіліся з дрэва, упрыгожваліся разьбой, пазалотай, жывапіснымі або скульптурнымі выявамі. Вядомы Ц. в. з саломы, аздобленыя каштоўнымі тканінамі. Адпаведна царкоўнаму канону, Ц. в. уключаюць 6 выяўленчых палёў, дзе паказваюцца сцэна Дабравешчання (змяшчаецца зверху і складаецца з 2 кампазіцый - выявы Маці Боскай і архангела) і чатыры евангелісты.

Паведаміць пра недакладнасьць