Экспрэсіянізм (франц. expressionisme ад лац. expressio - паказ), напрамак у эўрапейскім мастацтве пач. 20 ст., для якога характэрна сцвярджэнне ў якасці адзінай рэальнасці суб'ектыўнага духоўнага свету асобы, a яго адлюстраванне - галоўная мэта мастацтва. Э. вызначаецца імкненнем да экспрэсіі, абвостранага самавыказвання, што садзейнічае паказу напружаных пачуццяў, гратэскнасці і ірацыянальнасці ў вобразах (гл. таксама Мадэрнізм).

Паведаміць пра недакладнасьць