а

а1, прыназ. з В. і М. Спалучэнне з прыназ. а выражае часавыя адносіны.

1. з М. Ужываецца для ўказання на дакладны або прыблізны час дзеяння, працэсу, з'явы. Пачатак сходу а чацвёртай гадзіне. Роўна а палове першай.Яны самі ўстаюць а дзевятай гадзіне, а ты ўставай нацямочку... (К.Крапіва. Пераклад з А.Чэхава). Васіль Іванавіч выехаў з сяла а самай поўначы (М.Лынькоў). Заяўляючыся зранку, гадзіне а дзесятай (Я.Скрыган). Дык хутчэй бяры драбіны, кнот з кудзелі насмалі і а шарай ты гадзіне ліхтары вакол палі (Ц.Гартны). Мы пайшлі ў поле а вясне (А.Куляшоў).

2. з В. Устар. Ужываўся для ўказання на час дзеяння; у 16-17 стст. у выразе о то [время] са значэннем 'тады', 'у той час' (з гэтага выразу паходзіць і сучаснае паўднёвабеларускае дыялектнае ото, отото са значэннем 'зараз жа', 'хутка пасля чаго-н.'). И гды вже было преде днемъ, задремалемся. А о то знагло страхъ мя огорнулъ, и туча червоная слонечная, подъ час всходу слонца (А.Філіповіч. Дыяруш. 1638-1648).

а2, прычаз. з В. і М.

1. з В. Устар. Тое ж, што і аб1 (у 4 знач.). Не пытай а міласць (Ф.Еўлашоўскі).

2. з М. Уст. і абл. Тое ж, што і аб1 (у 3 знач.). Ішлі аб'ездчыкі асобна а ўсім паведаміць падробна... (Я.Колас). Шэсць лет ужэ мінуло, як пачалі гаварыць а свабодзе мужыцкой (К.Каліноўскі). Па ўсіх акенцах анёлы стаяць, па-над дзвярмі - божая маці, думае, гадае а сім дзіцяці. А сім дзіцяці, шчо за долю даці... (запісана ў 1948 г. у Берасцейскай вобл. Радзінная паэзія. Мн., 1971).

Паведаміць пра недакладнасьць