![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
на, прыназ. з В. і М. Спалучэнне з прыназ. на выражае прасторавыя, часавыя, аб'ектныя, колькасныя, размеркавальныя, азначальныя, прычынныя, мэтавыя адносіны і адносіны пераўтварэння, меры і ступені, характару і спосабу дзеяння. I. ПРАСТОРАВЫЯ АДНОСІНЫ. 1. з В. Ужываецца пры абазначэнні месца ці прадмета, на паверхню якога накіраваны рух або дзеянне. Выйсці на вуліцу. Ехаць на паўстанак. Лезці на гару. Снег сыплецца на галінкі дрэў, на кусты. Пакласці на стол. □ Я выходзіў з лесу на палянку, каб дабрацца да абгарэлага дуба (Я.Скрыган). Як на бераг выходзіў, мне ногі абпёк успамінам гарачым халодны пясок (А.Куляшоў). Скора вузкая вясковая дарога выйшла на шлях (П.Галавач). На лугі густыя, на мурогі пусціць коннік друга варанога (П.Броўка). На журавіну, на залатую скаціўся буйнай слязы крышталь (У.Хадыка). І хіліць так утульны беражок, так добра там, прылёгшы на пясок, папесціцца ружовым летнім ранкам (Я.Колас). А сам гэтаю часінкай сядзе ў цень на мураву (Я.Колас). Ён палажыў свой чамадан на паліцу (Я.Брыль).
2. з В. Ужываецца пры абазначэнні месца, прадмета або асобы, у бок якіх накіравана дзеянне ці якія з'яўляюцца канцавым пунктам руху. Ехаць на Палессе. Натрапіць на дарогу. Узяць з сабой на поезд. Падняць руку на ўзровень вачэй. Падняцца на пяты паверх. □ Болей дзесятка дывізій сабралі правей Палесся і рушылі іх на Кіеў (Я.Колас). На Украіну гнаць плыты (Я.Купала). Едзе хлопец на граніцу (П.Броўка). Адну за другой запальвае семафорныя лямпы і ўсцягвае іх на самы верх мачтаў (М.Лынькоў). Але неўзаметкі вязала ліха свае сеткі, каб іх накінуць на Міхала (Я.Колас).
3. з М. Ужываецца пры абазначэнні месца ці прадмета, на якім (на паверхні якога) знаходзіцца хто- або што-н., адбываецца якое-н. дзеянне. На гэтым самым месцы. На даляглядзе раслі хмары. На дарозе. На полі. Спаць на свежым сене. Стаяць на снезе. Шышкі на елцы. Жыць на трэцім паверсе. □ Як ціха на небе ўночы! (Я.Колас). Яснела неба, віднела на зямлі (К.Чорны). На месцы голых выганаў засаджваюцца паркі (К.Чорны). На ўскраі балота чарнее панурая хвоя (Э.Самуйлёнак). На скрыжаванні палявых дарог здаўна стаіць сяло Чырвоны Лог (М.Танк). Ліпень выткаў слуцкі ўзор на палях пшанічных (А.Александровіч). Трохі воддаль на прыгорку вёска іх чарнее (Я.Колас). Я не буду доўга, зараз жа вярнуся, трошачкі на рэчцы ў санках паважуся (Я.Колас). Блізка на выпасе фыркалі коні (П.Броўка). Цені ўсюды: на пнях, на вадзе і на дыме (А.Куляшоў). Шлях размыты, на траве пясок (А.Куляшоў). Шпак на дубе расспяваўся (Я.Колас). На падлозе ў цэбрыку рос лапушысты фікус (С.Грахоўскі). На стале дымяцца стравы (А.Звонак). Ярка на камінку смольны корч палае (Я.Колас).
4. з М. Ужываецца пры абазначэнні прасторы або прадмета, у межах якіх адбываецца якое-н. дзеянне. На Украіне. На Каўказе. Тарас на Парнасе. На плошчы. На вуліцы. Сядзіць на санях. На паўвярсце ад дарогі. На сотай вярсце. Пачынаць жыццё нанова на больш высокім узроўні. □ На беларускім Палессі цякуць поўныя рэкі і густа стаяць лясы (К.Чорны). Дзе ж вы, мае вясёлыя сябры? Як многа вас загінула дачасна на Прыпяці, на Сожы, на Дняпры... (П.Глебка). Пачынала развідняцца, і было спакойна на вясковай вуліцы (К.Чорны). Праз некалькі дзён ледзь не палова атрада Сакольнага была на аэрадроме (А.Кулакоўскі). Кожны рад быў на вёсцы, што іх разам угледзеў (П.Броўка). На бліжэйшай ад гарадка станцыі размясціўся і штаб экспедыцыі (М.Лынькоў). Ганарліва адбываем вахту на вялікім нашым караблі (Ю.Лявонны).
II. ЧАСАВЫЯ АДНОСІНЫ. 5. з В. Ужываецца пры абазначэнні накіраванасці ў бок якога-н. моманту часу. Пасяджэнне пераносіцца на вечар. Збіраліся прыехаць на купалле. Не адкладвай работы на потым. □ Ён запісваў у свой распухлы блакнот заданне на другую палову дня (С.Грахоўскі). На калі прызначан збор атрада Зорына ў лесе? (І.Гурскі).
6. з В. Ужываецца пры абазначэнні часу, калі адбываецца дзеянне. На вясну прыехаў у госці. На самага Кузьму-Дзямяна пайшоў я ў пушчу. □ На дзесятыя угодкі варма вараць мёд салодкі (Я.Купала). На гэты дзень і сама хата была прыбрана зухавата (Я.Колас). А на гэты час праходзіла тут варта (Я.Колас). На вясну Аня выйшла замуж за футбаліста (А.Кулакоўскі). А нашто ж мне на каляды галасілі па-хаўтурну? (Я.Купала). 7. з В. Ужываецца пры абазначэнні тэрміну, да наступлення якога адбываецца, выяўляецца што-н. Запасацца на зіму. Стан даходаў і расходаў на першае студзеня. □ Што ж, памагала б летам я табе хоць на зіму на квас мо' зарабіць (М.Танк). У галавах, як горы, высіліся ёмкія падушкі, зложаныя на дзень суконныя коўдры ў клетку, посцілкі і прасцірадлы хатняга вырабу (Я.Колас). 8. з В. Ужываецца пры абазначэнні тэрміну, на які распаўсюджваецца пэўны стан або вынікі дзеяння. Пазычыць на тры дні. Стаў на хвіліну. Прыпыніцца на момант. Маланка на міг асвяціла дарогу. Агароджа зроблена на доўгі век. Хопіць на ўсё жыццё. Затрымаць на некаторы час. □ На нейкую гадзіну дождж быў перастаў, а потым зноў пачало ліць (І.Мележ). Мы з таго пакалення, з кагорты байцоў, ні на хвілю не можам мы вешаць галоў (А.Куляшоў). Радасць на момант, нібы бліскавіца, ўзаўецца і следам знікае (А.Александровіч). Адліты ў бронзы нерухомасць, з узлётам мужнае рукі, - такім народная свядомасць яго запомніць на вякі! (А.Звонак). Падарыць трэба такое, каб на ўсё жыццё памяць была (С.Грахоўскі). На крыху ўстанавілася цішыня (Я.Скрыган). Падхапілася і заспяшалася дадому, пабаялася на даўжэй адна заставацца (К.Крапіва). У Вепрах Саўка запыніўся на некаторы час: былі ўсе падставы для таго, каб пабыць там даўжэй (Я.Колас). 9. з М. Ужываецца пры абазначэнні часу, у межах якога што-н. адбываецца. На гэтым тыдні. На пачатку верасня. На першых часах былі пэўныя цяжкасці. На золаку хмары закрылі месяц. □ Я сціснуў вінтоўку рукой, мне заўтра на досвітку ў бой (А.Астрэйка). А пазней, на прадвесні ... сын да маткі ... пісаў (П.Глебка). На раніцы толькі з расой прабудзіўся (Ф.Багушэвіч). Дзе ж яна тая, галоўная самая, што на даным этапе? (К.Крапіва). На пачатку 1968 года ў раёне 11 калгасаў і 5 саўгасаў (БелСЭ). Дождж і дождж. І гэта на пачатку верасня (У.Караткевіч). А ў бары пад сасной на світанні дымяцца катлы (А.Куляшоў). А было ж гэта у маі, на усходзе сонца (Я.Лучына). Мы з табою справілі заручыны на зары далёкае пары (А.Звонак). І бывае выпадкова падасі хлапцу руку, хоць раней ты з ім ніколі не страчаўся на вяку (П.Панчанка). Шмат чаго бачылі на сваім вяку старыя бярэзіны (П.Галавач). Многа ўсякіх падзей, змен адбылося на яго памяці (Я.Колас). 10. з М. Ужываецца пры словах, якія абазначаюць і час, і сферу якога-н. дзеяння або выяўлення якой-н. уласцівасці. Хвалявацца на экзаменах. Дрэмлюць коні на папасе. Рота была спынена на адыходзе. □ Аднойчы на змене, прайшоўшы забой, шахцёры спачыць там прыселі на камень (П.Броўка). На кожным кроку вучы цябе (П.Галавач). Боты ўсюды спатрэбяцца мне - і ў баях, і на маршы (А.Куляшоў). На спатканні маладыя наглядзецца не маглі (П.Броўка). Цвёрда трымаўся юнак на дапросе (А.Куляшоў). На ваеннай службе паступіў у камсамол (Я.Колас). Не мкнуўся я ў неба на раду і не шукаў пасад (У.Хадыка). III. АБ'ЕКТНЫЯ АДНОСІНЫ. 11. з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета або яго часткі, а таксама часткі цела, якія з'яўляюцца апорай чаго-н. Паставіць драбіны на калёсы. Паставіць на падпоркі. Стаць на калені. Падняць на рукі. Стаць на ногі. □ Цётка паставіла Юрку на калені (Я.Колас). «Беларуская крыніца» згорблена, без шапкі, перад панам пала ніцма на чатыры лапкі (Я.Колас). Я хаплю яго і пастаўлю на ногі, дык ён, пакуль ачухаецца, дык яшчэ спіць стоячы (К.Чорны). Ну, хлопцы, жыва на ногі! - сказаў Булякін і падняўся (Я.Колас). Найгорш дакучаюць ногі. На разбітыя пяты адразу не мог нават босы ступіць, а яму загадалі абуцца (Я.Брыль). Санька лёг на жывот і, па-свойму, раней шматабяцаюча ўсміхнуўся (Я.Брыль). 12. з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, які з'яўляецца прыладай, інструментам, сродкам для якога-н. дзеяння. Узяць на буксір. Прасеяць на сіта. Зашпіліць на ўсе гузікі. Падзяліць на агульны множнік. Замкнуць на замок. Сыграць вяселле на апошнія грошы. □ Белым пылам даль закрыта, ходзяць віхры вірам, прасяваюць снег на сіта у бясконцай шыры (Я.Колас). За разбітай шыбай плача вецер суха, рвуцца пражы ніткі, ўюцца на калкі ... (М.Танк). Лаўрэн пацягвае плячмі ад вячэрняга холада, заплікае на ўсе гузікі ватоўку і, дастаўшы з-пад куста вясло і ліхтар, спускаецца да самай вады (М.Лынькоў). Кветкі пільна я пільную, на замкоў замкнёна сорак ... (Я.Купала).
13. з В. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, на якія што-н. залічваецца, якім што-н. прыпісваецца. Ускладаць віну на чалавека. Ускладаць надзеі на стажок сена. Прыняць на сябе ўсе абвінавачванні. Даць даверанасць на таварыша. Прыняць на сябе званне салдата. Горад прыняў на сябе першы ўдар. Пакінуць на брата. Застаецца ўсё на яго рукі. □ Ты, Клімёнак, і на сябе вазьмі з гэтай ношкі хоць трошкі (Я.Брыль). Што такое кляцьба? - Маладыя юнацкія мары. Горда ўмерлі яны, на сябе не прыняўшы кляцьбы... (А.Куляшоў). На каго ты пакідаеш нас, занядбаных? (А.Куляшоў). І каб на яго рукі ўсё засталося, ён [Цэзарый] рашыў бы маёнтак за адзін год (К.Чорны). 14. з В. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета або з'явы, у бок якіх накіравана якое-н. дзеянне. Паўстаць на ворагаў. Пакрыкваць на каня. Плюй на ўсё, беражы здароўе. Узвесці паклёп на чэсных людзей. Адгукнуцца на заклік. Падпісацца на газеты і часопісы. Паказаць на малюнак. Адказваць на пытанні. Наганяць на ўсіх страху. Раўняцца на перадавых. Арыентавацца на традыцыйныя гаворкі. Глядзець на чалавека. Кінуць погляд на хлопцаў. Пазіраць на зямлю. Кінуць вокам на ручаёк. □ А хлопцам брыдка так нападаць на дзеўку швыдка (Я.Колас). Вораг выглянуў з жыта, навёў на дзяцей аўтамат (А.Куляшоў). На пахілых і сабакі брэшуць злосней і гарэй (Я.Колас). Таму і сумна мне часамі, што з дому вестак не чуваць, што на лісты мае лістамі не хочаце вы адказаць (М.Танк). На нас паглядала Радзіма, як маці на верных сыноў (М.Хведаровіч). Мы з табою маўчым і на зоркі глядзім і на неба (А.Куляшоў). Кіну яшчэ разок вокам на лясочак, на палетак (Цётка).
15. з В. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета або з'явы, у адносінах да якіх выяўляецца пэўнае пачуццё ці пэўны стан; пры абазначэнні асобы, прадмета або з'явы, на якія разлічваюць, якімі цікавяцца. Не нарадуецца на сына. Гневацца на брата. Не наракай на лёс. Спадзявацца на ўдачу. Надзея на выратаванне. Разлічваць на аматара. Грэх, чалавеча, на жыццё крыўдаваць. □ Плачуць гаротныя ліпы старыя, плачуць на долю сваю (Я.Колас). Не суджана было мамцы парадавацца на цябе (С.Грахоўскі). А ўвосені не надзівіцца на ўсё дабро, на ўвесь прыплод (А.Астрэйка). І толькі на сына надзея адна... (П.Глебка). Салдат загадаў яму не кратацца з месца: яго злавілі за вёскаю апоўначы, і ўсялякая падазронасць была на яго (К.Чорны). Заварожым мы на росы і на шолах ціхіх траў, ці сапраўды мой прыгожы, ці надоўга пакахаў? (М.Машара).
16. з В. Ужываецца пры ўказанні на аб'ект увагі, тэму размовы і пад. Звярнуць увагу на прысутных. Не зважаючы ні на кога. Гутаркі на літаратурныя тэмы. □ Мне здавалася, што ўся ўвага застыўшых ваколіц была звернута на мяне (З.Бядуля). І толькі адзін дзяцел рытмічна і заўзята тукаў па галіне звонкага дрэва, не зважаючы ні на якія дзедавы трывогі (Я.Колас). Падводчыкі ішлі па двое, па трое і... вялі гутаркі на звычайныя буднічныя тэмы (Ц.Гартны).
17. з В. Ужываецца пры абазначэнні аб'екта, для авалодання якім утвараецца якое-н. дзеянне, якога імкнуцца дасягнуць, раздабыць, захапіць. Пайсці на ваўкоў. Кінуцца на канвой. Пайшлі на нас вайною. Не трэба зарыцца на чужое. □ Калі нарадзіўся волат, не знаў ён і хвілі спакою: варожых дзяржаў чатырнаццаць ішлі на яго вайною (А.Куляшоў). Адзін раз уночы бандыты напалі на горад (К.Чорны). Бежанец ты, ты на нашу землю галішся, а сваю немцу прадалі (М.Лынькоў). А цяперашняя нявеста гоніцца на адукаванасць (К.Крапіва). 18. з В. Ужываецца пры ўказанні на аб'ект, які з'яўляецца характарыстычным прызнакам асобы ці прадмета. Майстар на ўсе рукі. Спец на выдумкі. Мастак на такія справы. □ А за сталом на верашчаку падгатаўлялі ўжо атаку, - на гэта хлопцы былі хваты (Я.Колас). На яду мастак, а на работу сяк-так (прыказка). А знаеш, удалая была жывіна, словам не сказаць, - і ўежна, і да зімы ўладна, і на цяляты проста гад - не карова... (Цётка).
19. з В. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, прызначанага для абмену на што-н., для замяшчэння чаго-н. Мяняць быка на індыка. Выменьваць жыта на соль. Рэзкае абыходжанне змяніць на прыхільна-іранічнае. □ «Мая зямля», «мой поплаў», «паша», «мой луг», «мой конь», «мае каровы» - злінялыя, старыя словы! Пара, пара даць сэнс ім новы: змяніць іх час на «наш» і «наша»! (Я.Колас). 20. з В. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета або з'явы, з якімі адзначаецца падабенства, з якімі хто- ці што-н. параўноўваецца. Дзядзька падобны на лесніка. Майстэрня падобна на цэх завода. Птушка, падобная на вераб'я. Гаворка, не падобная на беларускую. □ І ў палясоўшчыцкім ён [бацька] чыне дапраўды змахвае на пана! (Я.Колас). Яна бачыла твары, падобныя на тыя, што былі на газетных здымках, але хлопцы тут, на рабоце, выглядалі прасцей (С.Грахоўскі). 21. з М. Ужываецца пры ўказанні на прадмет або на яго частку, а таксама на частку цела, якія з'яўляюцца апорай чаго-н. Столь трымалася на падпорках. Стаяць на нагах. Трымаць на руках. □ Недалёка ад печы стаяла чорная дошка на трох нагах (Я.Колас). Аленям не стаіцца на нагах (А.Звонак). Яны бегалі па сушы на ўсіх чатырох лапах (А.Акімушкін). Лаўрэн ляжыць на спіне, узіраецца ў нябесныя глыбіні, прыслухаецца да начных гукаў (М.Лынькоў). Калі, ачнуўшыся, яна паднялася на руках і села, падлога перад вачыма хісталася, хілілася набок, станавілася потырч, як сцяна (І.Мележ). 22. з М. Ужываецца пры ўказанні на прадмет, асобу, калектыў ці арганізацыю, на якіх што-н. лічыцца, якія валодаюць чым-н., якія з'яўляюцца аб'ектам выяўлення пэўнага дзеяння, стану. На мне трымаецца гаспадарка. На мне адказнасць за ўчынкі. Гэта на вашым сумленні. На маіх руках уся сям'я. Уся яе пяшчота засяродзілася на дачушцы. □ Але памятайце - на вашым сумленні не сплачаны доўг векавы (Я.Колас). На нас свет стаіць, мы ўсіх кормім, поім, адзяём... (ананімная гутарка 19 ст.). Дзіця пабегла мацней, адчуваючы на сабе позірк незвычайнага чалавека (К.Чорны). Пятрусь сеў на воз, сарваў сваю злосць на кані, сцебануўшы яго пугаю разоў са тры, каб заадно нечага і жонцы задаць страху (Я.Колас).
23. з М. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, пры дапамозе якога ўтвараецца дзеянне. Шыць на машыне. Іграць на скрыпцы. Цягнуць на вяроўцы. Весці на повадзе. Лічыць на пальцах. Сушыць на ветры. Паліць на агні. Пячы сала на ражончыках. □ За адзін пастаў на варштаце выраблялася звыш сарака сурвэт (К.Чорны). Дзень іграе на жалейцы, на трубе ды на ражку, на зялёным лазняку (М.Танк). І ветры на хвалях, нібы на цымбалах, аб днях урачыстасці гралі удала, і шумна спявалі бары і лясы (П.Броўка). Тхнула грыбным водарам, і Валодзя злез з каня і павёў яго на повадзе (К.Чорны). Зязюля на лістах рабой бярозкі камусьці ліча шэрыя гады (М.Танк).
24. з М. Ужываецца пры ўказанні на прадмет, з дапамогай якога вырабляецца ці гатуецца што-н., які з'яўляецца сродкам, матэрыялам ці асновай для чаго-н. Гатаваць на масле. Варыць крупеню на малацэ. Стварыць аповесць на гэтым матэрыяле. Засноўвацца на вопыце. Вырашаць праблему тыповага на разглядзе новых твораў. Завод працуе на нафце. □ На попеле буйна ўзраслі каласы (М.Багдановіч). Вежа тая ўвачавідкі так расце, як на дражджах (К.Крапіва). На тарфяным апале, на штучных рачных вадаспадах і на нафтавых рухавіках пускаюцца электрастанцыі (К.Чорны).
25. з М. Ужываецца пры ўказанні на што-н. як на мяжу якога-н. дзеяння, стану, уласцівасці. Скончыць на гэтым слове. На гэтым ён і абарваў сваю прамову. □ Твор свой, напісаны вершам, на гэтым канчаю (А.Куляшоў). На гэтым доўгі і нудны спыніўся дапрос (А.Куляшоў). І вось на словах «Хлопцы, настаў наш час...» маўклівы, ужо даволі немалады рэзервіст, які чамусьці не спяваў, зусім нечакана апаў грудзьмі ў нацельнай кашулі на замазучаную сталь «максіма»... (Я.Брыль). 26. з М. Ужываецца пры ўказанні на сферу ці вобласць выяўлення прызнака. Дакладны на рабоце. Уважлівы на занятках. □ Вось яно, на вачах вырастае, здаецца, калектыўнае шчасце ад відна да відна (П.Броўка). Эт, з часам людзі ўпадаюць на сіле (Я.Купала). 27. з М. Ужываецца пры ўказанні на аб'ект, на якім канцэнтруецца ўвага, гутарка і пад. Увага была сканцэнтравана на стварэнні мастацкіх палотнаў буйнога маштабу. Спыніцца на жыватворным уплыве братняй літаратуры. □ У заключэнне мы хочам спыніцца на правапісе (К.Крапіва). Уся яго [хлапца] увага была засяроджана на возе (М.Лынькоў). IV. АДНОСІНЫ ПЕРАЎТВАРЭННЯ (ПЕРАХОДУ З АДНАГО СТАНУ Ў ДРУГІ). 28. з В. Ужываецца пры ўказанні на прадмет, у які пераходзіць або ператвараецца ранейшы прадмет. Раздзяліць балота на дзялянкі. Разбіць луг на агароды. Пераціраць снег на муку. Піліць бервяно на дошкі. Спаліць на попел. Перарабіць крэсла на табурэт. □ Каб свет не захлынаўся больш у крыві, увесь расшматаны на рызманы, давайце раззброімся: я і вы - начыстую і без маны (К.Крапіва). Фурманкі... раскідаліся па дарозе на дробныя рыштункі (К.Чорны). Ужо ў пачатку лістапада станавіўся сухі холад, а пад сярэдзіну таго ж месяца нападаў змёрзлы і сцёрты ветрам на муку снег (К.Чорны). Тады загарэлася ненавісць мас, на тло спапяліла варожую кроў... (П.Глебка).
V. АДНОСІНЫ МЕРЫ І СТУПЕНІ. 29. з В. Ужываецца пры ўказанні на меру ці ступень дзеяння, а таксама на меру выяўлення прыметы. Славіцца на цэлую аколіцу. Раззваніць на ўвесь свет. Закрычаць на ўсю хату. Пець на ўвесь голас. Слава на ўсю краіну. Лепшы амаль на ўсю вобласць. Багатыр на ўсю акругу. □ Ён найдасканалейшым парадкам ведаў тутэйшую мясцовасць на самую шырокую акругу (К.Чорны). Кладуцца дрэвы старчмака на ўвесь сасновы рост (П.Броўка). Мы з вольнае краіны, адной на цэлы свет (П.Глебка). Як і заўсёды ў гэтую вясну, сход адбываўся на калгасным гаспадарскім дварэ - цяпер самы прасторны пляц на ўсю вёску (К.Чорны). Мала каму верылася, што толькі год таму, як ён [Піліпчык] яшчэ на поўную сваю сілу цяслярыў (К.Чорны).
VI. КОЛЬКАСНЫЯ АДНОСІНЫ. 30. з В. Ужываецца пры абазначэнні гранічнай меры або колькасці. Унесці ўгнаенняў не менш адной тоны на гектар. Работы на пяць хвілін. Наваколле відаць на пяць кіламетраў. Купіць на два рублі. Да рэвалюцыі адзін лекар прыходзіўся на дванаццаць з паловай тысяч чалавек. □ Абоз расцягнуўся больш як на вярсту (Я.Колас). На сажань углыб заплялося карэнне (П.Панчанка). Нясём удвух у свята да крамніка здаваць; насушана [грыбоў] багата - рублёў на дваццаць пяць (А.Куляшоў). «На колькі звычайна ўвесну падымаецца вада ў возеры?» - пацікавіўся Беразінец (П.Броўка).
31. з В. Ужываецца пры абазначэнні колькасных адносін, якімі вызначаецца ўнутраны змест ці прызначэнне чаго-н. Кватэра на тры пакоі. Купэ на трох пасажыраў. Кабіна на дваіх. Абед на шэсць чалавек. □ Калгаснік, які будуецца цяпер, мала каторы ставіць хату менш як на тры а то і чатыры чыстыя пакоі (К.Чорны). «Наараў на працадзень?» - запытаўся ён, калі падышоў, усмешліва пазіраючы цыганскімі вачыма (І.Мележ). Усё ж спланавана і разлічана на кожны дзень (С.Грахоўскі). 32. з В. Ужываецца пры ўказанні на колькасную розніцу. Брату на шэсць гадоў менш. Выехалі на дзень раней. З'явіцца на тыдзень пазней. Пастарэла на два гады. Надбудаваць на адзін паверх. Цяжэйшы на тры кілаграмы. Маладзейшы на чатыры месяцы. □ Назаўтра ў саўгасе выехалі араць на гадзіну раней (К.Чорны). Лізавета ад злосці сама пастарэла на год (А.Куляшоў). Гадоў на дзесяць памаладзеў! (М.Лынькоў). Мікалая ён ведаў з малых дзён яго, за Костуся Мікалай старэйшы, хоць і не на шмат (К.Чорны). Была добра асветлена толькі адна старана пляцу. Там трэцяя змена дахоўшчыкаў накрывала нядаўна надбудованы на адзін паверх дом (К.Чорны). [Гудовіч:] Сапраўды - ізноў пахарашэла. - [Броня:] Сур'ёзна? - [Гудовіч:] Досыць сур'ёзна. Працэнтаў на пяцьдзесят (К.Крапіва). VII. РАЗМЕРКАВАЛЬНЫЯ АДНОСІНЫ. 33. з В. Ужываецца пры ўказанні на колькасны паказчык раздрабнення, падзелу. Разламаць бульбіну на дзве часткі. Асноўны канфлікт разгаліноўваецца на тры другарадныя канфлікты. □ Дасэні рэзка дзяліліся на два самастойныя гатункі - «просты» і «павучковы» (К.Чорны). Ці то пратэст, бунт проціў здзеку, які пануе тут адвеку і дзеліць люд на дзве галіны, на дзве няроўныя часціны: на багачоў і на галоту? (Я.Колас).
VIII. АЗНАЧАЛЬНЫЯ АДНОСІНЫ. 34. з В. Ужываецца пры ўказанні на прызнак прадмета. Казка на стары лад. □ Жычліва калыхнуў паўднёвы вецер настыўшыя галіны, атрос засеўшыя на іх снежныя покрывы, з песняю на веснавы лад прайшоўся над акачанелымі хмызнякамі і весцю аб вясне шаргануўся па саламяных стрэхах сялянскіх хат (Я.Колас). 35. з М. Ужываецца пры ўказанні на прадмет, наяўнасць якога характарызуе, вызначае іншы прадмет або асобу. Ганак на слупах. Туфлі на шпілечках. Вазок на рысорах. Пірог на мёдзе. □ Вазкі на рысорах ныраюць за ўзгоркі (А.Куляшоў). Падрапаная за доўгі час скураная жакетка на футры... (К.Чорны). IX. АДНОСІНЫ ХАРАКТАРУ І СПОСАБУ ДЗЕЯННЯ. 36. з В. Ужываецца пры абазначэнні характару ці спосабу дзеяння, асаблівасцей выяўлення працэсу. Загаманілі на ўсе лады. Настроіць думкі на філасофскі лад. Граць на ўсе галасы. Зрабіць на свой густ. Дыхаць на поўныя грудзі. □ Звонка граюць струны цішы на |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|