наверх, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з наверх выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры абазначэнні прадмета, асобы, на верхнюю частку якіх ці паверх якіх накіравана дзеянне. Ускінуць сена наверх капы. Надзець кажух наверх ватоўкі.Ён [Букрэй] сядзеў на бярвеннях каля агню, накінуўшы наверх салдацкай шынелі яшчэ болей шырокае, чым ён сам, шляхецкае футра з шырачэзным каўняром (Я.Колас).

Паведаміць пра недакладнасьць