наводшыбе ад, спалуч. прысл. з прыназ. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з наводшыбе ад выражае прасторавыя адносіны: мае значэнне 'ў баку, на некаторай адлегласці ад каго-, чаго-н.'. З завулка ехалі конна хлопцы і мужчыны. Белабароды Павал ехаў паперадзе, наводшыбе ад усіх - конь яго меў самы шырокі крок (К.Чорны). Дык от гэты Яўхім Стрыгун падышоў да Ладымеравай хаты і стаў наводшыбе ад усіх паслухаць, што будуць гаварыць людзі пра насценную газету (К.Чорны). Міхалка Сляпенькі ўжо не так шпарка перабягаў з кутка ў куток, а Алесь Манцівода зусім ужо маўчаў і нешта думаў, ці можа драмаў, стоячы адзін пасярод памяшкання, наводшыбе ад усіх (К.Чорны). Збоку ж, наводшыбе крыху ад усіх, на бярвенні, сядзеў Яўхім Стрыгун (К.Чорны).

Паведаміць пра недакладнасьць