напалам з, спалуч. прысл. з прыназ. У знач. прыназ. - з Т. Спалучэнне з напалам з выражае адносіны сумеснасці: мае значэнні: 1) у роўных долях з кім-н. Купіць дом напалам з братам. 2) Напалову з чым-н., у сумесі з чым-н. Даўней елі хлеб напалам з мякінай.Мы пяклі праснакі напалам з лебядою і чакалі вясны, каб адтала кара (П.Броўка). Па абодва бакі дарогі стаяла няскошаная, напалам з цімафееўкай канюшына (М.Лобан).

Паведаміць пра недакладнасьць