Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

наперарэз, прысл. У знач. прыназ. - з Д. Спалучэнне з наперарэз выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры назве асобы ці прадмета, шлях якіх хто-, што-н. перасякае. Кінуўся наперарэз уцекачу.Мераў вокам адлегласць да тых, што беглі яму наперарэз (К.Крапіва). І вось яна [сатыра] пляцецца па гэтай дарозе, хістаючыся на нетрывалых яшчэ нагах, а ёй ужо забягаюць наперарэз (К.Крапіва). Ён [Клямт] раптам кінуўся ў поле, стараючыся дапасці да кустоў, але заўважыў, што справа наперарэз яму бягуць два байцы (І.Мележ). Аўгіня пускаецца на хітрасць: яна крута верне свой човен наперарэз Мартынаваму чоўну (Я.Колас).

Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў   Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008