Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

на працягу, спалуч. прыназ. з наз. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з на працягу выражае часавыя адносіны: ужываецца для абазначэння прамежку часу, калі што-н. адбываецца. Адпачываць на працягу месяца.Маёнтак пана Длугошыца адзін з пышнейшых у павеце. Гэта - котлішча старога польскага рода. На працягу вякоў пераходзіла яно ад бацькі да старшага сына, пераходзіла, як умацаваная, вякамі непарушная спадчыннасць (Я.Колас). На працягу 7-8 дзён пры добра арганізаванай працы ўпаўне можна сабраць вычарпальны матэрыял па «Праграме» (Я.Яўгеньева). Усе стацыянарныя піянерскія лагеры выкарыстоўвалі ў летні час для работы ў тры змены, а многія з іх - на працягу круглага года («Весці АН БССР»). [Стэпа]... нанова ўсё, слова ў слова, нібы па пісанаму, начала апавядаць яму аб сваім жыцці на працягу апошніх двух гадоў (Ц.Гартны).

Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў   Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008