![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
напроці, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з напроці выражае прасторавыя, часавыя і кампаратыўныя адносіны. I. ПРАСТОРАВЫЯ АДНОСІНЫ. 1. Ужываецца пры ўказанні на прадмет або асобу, перад якімі на процілеглым баку хто-, што-н. размяшчаецца. Напроці нашых вокан расла груша. 2. Ужываецца пры ўказанні на прадмет або асобу, якія перамяшчаюцца насустрач руху каго-, чаго-н. Ішлі напроці ветру. II. ЧАСАВЫЯ АДНОСІНЫ. 3. Ужываецца пры ўказанні на тэрмін, адрэзак часу, перад якім што-н. існуе, адбываецца ці павінна адбыцца. Не збірайся ў лес напроці ночы. □ Куды чалавеку ісці напроці ночы (К.Чорны). Напроці ночы паедзеце? (К.Чорны). У цябе залатыя рукі, няхай і ён будзе рамеснікам добрым. Ён стаіць напроці веку (К.Чорны). Яна ж стаіць напроці свайго веку (К.Чорны). Песня тая - дык, здаецца, гэта не спяваюць яе над малым дзіцем, якое напроці свайго веку стаіць, якое гадуецца, каб жыць, а, здаецца, гэта нябожчыка праводзіць на той свет - гэтакая тая песня! (К.Чорны). III. КАМПАРАТЫЎНЫЯ АДНОСІНЫ. 4. Ужываецца пры назве асобы ці прадмета, з якімі хто-, што-н. параўноўваецца. Ты яшчэ напроці яго блазан (К.Чорны). |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|