![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
насупраць, прысл. У знач. прыназ. - з Р. (радзей з Д.). Спалучэнне з насупраць выражае прасторавыя, уступальныя, часавыя і параўнальныя адносіны. I. ПРАСТОРАВЫЯ АДНОСІНЫ. 1. Ужываецца пры ўказанні на прадмет або асобу, перад якімі на процілеглым баку хто-, што-н. размяшчаецца. Чаго ты стаў насупраць дзвярэй? □ Дык не сядзі хоць насупраць акна (Я.Брыль). Насупраць нашага дома працякае невялічкі ручай (Р.Ігнаценка). 2. Ужываецца пры ўказанні на прадмет або асобу, якія перамяшчаюцца насустрач руху каго-, чаго-н. Плыве насупраць цячэння. □ І я пайшоў насупраць плыні, каб дакапацца, дзе клубок (М.Лужанін). II. УСТУПАЛЬНЫЯ АДНОСІНЫ. 3. Ужываецца пры ўказанні на прадмет, асобу, з'яву або працэс, наперакор якім што-н. робіцца, адбываецца. Хіба ж я пайду насупраць волі бацькі? □ Песня насупраць дажджу, што хвошча ў вочы, песня пад грукат грымотаў - гэта, і гэта найбольш, помніцца з «Майго спадарожніка» (Я.Брыль). А што, ён насупраць сходу адзін папрэ, ці што? (К.Чорны). III. ЧАСАВЫЯ АДНОСІНЫ. 4. Указвае на тэрмін, адрэзак часу, перад якім што-н. існуе, адбываецца ці павінна адбыцца. Ну, дзед, шчасліва! Глядзі, каб усё расклеіў. Ды асцярожна - насупраць дня ідзеш (А.Кучар). IV. ПАРАЎНАЛЬНЫЯ АДНОСІНЫ. 5. Ужываецца пры назве асобы ці прадмета, з якім хто-, што-н. параўноўваецца. Ты насупраць настаўніка яшчэ хлапчук. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|