Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

недалёка ад, спалуч. прысл. з прыназ. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з недалёка ад выражае прасторавыя адносіны: мае значэнне 'на блізкай адлегласці ад каго-, чаго-н.'. Недалёка ад печы стаяла чорная дошка на трох нагах (Я.Колас). Калі глянуць у даль вуліцы, то недалёка ад вёскі, на адселі, відзён з-за каменнай аграды, у бярозах і клёнах, касцёл (П.Пестрак). Якраз недалёка ад студні бегла, падаткнуўшы спадніцу, кабеціна з качаргой у руках (Я.Колас). Адась спаткаў яе недалёка ад хаты - ён ішоў кудысьці нацянькі паўз балота (К.Чорны). А жыву я недалёка ад Полацка (С.Грахоўскі). Вось збочылі ісці праз сад, гэта ўжо недалёка ад Парэчча... (І.Грамовіч). Не без прычыны страшна зрабілася Міхасю: былі яны якраз недалёка ад Кірылавай магілы (Я.Колас). Недалёка ад воза, на абочыне шашы, сядзеў хлопец (М.Лынькоў). На скошаным лузе, недалёка ад дубоў, пасвіліся статкі (Я.Колас). Недалёка ад Каляды, у хмызняку, заліваючыся спяваў салавей (І.Гурскі).

Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў   Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008