Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

папярок,

1. Прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. папярок выражае прасторавыя адносіны: указвае на напрамак, які адпавядае шырыні чаго-н. (проціл. уздоўж). Край дарогамі рознымі зрэжуць, будуць крыжам і мовай дзяліць, і ўзвядуць палыновыя межы папярок здратаванай зямлі (М.Танк). Як узяў воўк казла папярок жывата, як ударыў воўк казла аб сырую зямлю... (нар. тв.). Як гэта магло здарыцца, што машына апынулася папярок дарогі? (У.Мяжэвіч).

2. Прысл. У шырыню. Вуліцы, плошчы ўздоўж, папярок (М.Танк). Прайшоў я ўздоўж, папярок Беларусь (М.Танк).

Папярок горла - не пад нораў, вельмі не падабаючыся. Слабая дысцыпліна ў суседзяў была яму папярок горла, бо нямала яшчэ знаходзілася такіх, якія ў цяжкую хвіліну ківалі на гэтых суседзяў (І.Шамякін).

Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў   Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008