Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

поплеч з, спалуч. прысл. з прыназ. У знач. прыназ. - з Т. Спалучэнне з поплеч з выражае прасторавыя адносіны: мае значэнне 'блізка каля каго-н.'. Таварыш поплеч з ім [панам] ідзе і несці кніжкі пасабляе, а сам граматыку нясе, што ў семінар'ях вывучаюць («Тарас на Парнасе»). Брат ішоў подбегам поплеч з ёю (К.Чорны). Яна была босая, ішла шпарка і поплеч з ёю ішоў хлапчына (К.Чорны). Тут ён убачыў на Бародзічавым месцы Нахлябіча і поплеч з ім мясцкомаўца (К.Чорны). На трыбуне стаяла Люба поплеч з Рыльскім (К.Чорны). Памятаю, як Юры ляжаў поплеч са мною на пескавым беразе дробнай рэчкі (К.Чорны). Да гэтага радаснага жыцця ідзе вёска поплеч са сваім старэйшым братам - горадам (К.Чорны).

Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў   Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008