у бок, спалуч. прыназ. з наз. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з у бок выражае аб'ектныя адносіны: ужываецца пры назве прадмета, асобы, да якіх што-н. накіравана. Ліза подбегам пайшла ў бок Сумліч (К.Чорны). У бок гэтага таварыша Рыгор і накіраваў пачуццё свайго сяброўства (Ц.Гартны). Сталі ўпотай паглядаць у бок Андрэя (П.Пестрак). Пайшоў нацянькі ў бок Зоськінай хаты (З.Бядуля). Кінуў погляд ён нясмела у бок цёмнага акна, і натхненна зазвінела звоннаплыўная струна (Я.Колас). Прымчаўся стары чорт да гары і закрычаў у бок свайго дома: «Гэй, рыдлёўкі! Прыбягайце! Мне дарогу пракладайце!» (В.Лукін).

Паведаміць пра недакладнасьць