Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

углыб, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з углыб выражае прасторавыя адносіны: указвае на кірунак у глыбіню чаго-н. або (перан.) унутр чаго-н. Ўглыб зямлі ўвайшлі карані яго [дуба] (Я.Колас). А гэты ваяка [нямецкі салдат] пёр на злом шыі ўглыб нашай радзімы, значачы свой шлях шыбеніцамі і катаваннямі нявінных людзей (К.Чорны). Пусціць воды долу ўглыб, і палезе ўгору грыб (М.Калачынскі). Хутка праважатыя пачулі глухі стук калёс, пацягнуўшыся ўглыб цёмнай ночы (Ц.Гартны). Андрэй паглядзеў углыб ляска (А.Кулакоўскі).

Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў   Тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008