удагон, прысл. У знач. прыназ. - з Д. Спалучэнне з удагон выражае адносіны спосабу дзеяння: ужываецца з назвай асобы або прадмета, якія аддаляюцца, адыходзяць і ўслед за якімі што-н. рухаецца, даносіцца. Удагон падводам гарніст выцінаў надрыўнымі тонамі трывожную мелодыю (Ц.Гартны). А ўдагон нам, як пішуць у кніжках, чуўся звонкі дзявочы смех... (Я.Брыль).

Паведаміць пра недакладнасьць