укруг, прысл. Устар. і абл. У знач. прыназ. - з Р. Тое ж, што і вакол. Няяркая, маленькая вясёлка ўкруг месяца ледзь бачна зіхаціць... (М.Багдановіч). Выйду, сяду каля саду у зацішнай старане і дзівіцца буду цуду, што цуднее ўкруг мяне (Я.Купала). Ўкруг тоўстага шкла яна [машкара] ўецца, як лёгкая хмара, а к свету прабіцца не можа і томіцца марна (М.Багдановіч). Ўкруг месяца туманнае гало (У.Караткевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць