упоперак, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з упоперак выражае прасторавыя адносіны: ужываецца для ўказання на накіраванасць дзеяння па шырыні чаго-н. А раніцою на Дняпры ля плёса, упоперак вялікае ракі, вялі выпрабаванне землясоса славутыя балтыйцы-маракі (А.Астрэйка). «Дадому, Дамка!» - злосна загадаў аграном і першы стомлена патупаў упоперак кусцістых радкоў руні (М.Даніленка).

Паведаміць пра недакладнасьць