![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Віньнікаў Г., сябра Партыі Свабоды Рускага Народа (ПСРН), палітычны вязень. Працаваў прадаўцом на мясакамбінаце. Паводле ягоных уласных словаў горача падтрымаў ідэю стварэньня партыі, да якой 02.11.1956 яму прапанавалі далучыцца М.Грачуха і Ф.Казлоўскі: «Грачуха і Казлоўскі мяне не ўцягнулі ў гэтую арганізацыю. Я б знайшоў іх сам, бо быў падрыхтаваны да ўступленьня ў такую партыю» [3]. Менавіта Г.Віньнікаў на падпітку распавёў староньнім пра існаваньне ПСРН. Спахапіўшыся, ён папярэдзіў Грачуху, Казлоўскага і Яткіна, але было ўжо позна. За ўдзел у ПСРН Судовай калегіяй па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда 16.09.1957 асуджаны на 5 гадоў турмы. Далейшы лёс невядомы. Кр.: 1. Архіў УКГБ па Гомельскай вобл. Сьледчая справа № 175. Бібл.: 2. А.Градзіцкі Першы вопыт іншадумства: «Гомельскія дысыдэнты» 50-х гг. / Гомельшчына: старонкі мінулага. Нарысы. 2-гі выпуск. Гомель, 1996. С. 158-161; 3. А.Градзіцкі. Гомельскія дысыдэнты 50-х гг. // Навіны Палесься (Гомель). 29.04.1998. С. 4. Алег Гардзіенка |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|