![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
«Сьвітанак», суполка студэнтаў Беларускага тэхналягічнага інстытуту, утвораная ў 1987. Аб'ядноўвала блізу 40 сяброў, якія былі актыўнымі ўдзельнікамі КБС. Кіраўнік - Алесь Гуркоў. Асноўны накірунак дзейнасьці - экалёгія, нацыянальнае адраджэньне, праблемы беларускага студэнцтва. З 1988 суполка наладзіла выпуск самвыдавецкай газэты «Студэнцкая думка». На базе суполкі ў пачатку 1990-х узьнікла новае грамадзкае аб'яднаньне - Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў. Кр.: 1. ANH. F -3; 2. ANH. F-8. Ларыса Андросік |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|