«Свабода», пачаткам газэты С. стаў падрыхтаваны ў сакавіку 1990 С.Дубаўцом, П.Жуком і А.Гурковым выпуск «Дзень Волі-90». У красавіку 1990 выйшаў першы нумар С. як адноўленай газэты, якая была падрыхтаваная братамі Іваноўскімі і Луцкевічамі ў 1899-1900. Склад рэдакцыі: С.Дубавец, С.Харэўскі, А.Крыштаповіч, выдавецкае групы: П.Жук, А.Гуркоў, В.Корзун, А.Лапцёнак. Газэта выходзіла штотыднёва, у выпадку затрымак - выдаваліся здвоеныя нумары. З 1991 галоўны рэдактар І.Гермянчук. У далейшым С. стала адным з самых масавых незалежных выданьняў Беларусі, пакуль не была забароненая ўжо рэжымам А.Лукашэнкі 24.11.1997. З 16.01.1998 газэта пачала выходзіць пад назваю «Навіны».

Паведаміць пра недакладнасьць