Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Абстрактнае мастацтва (ад лац. abstractio - адцягненне), беспрадметнае мастацтва, мастацтва, якое захоўвае відавыя і тэхнічныя прыкметы і сродкі, выпрацаваныя выяўленчымі мастацтвамі (напр., карціна, роспіс, скульптурная кампазіцыя; лінія, каларыт, светлацень і інш.), аднак адмаўляецца пры гэтым ад выяўлення навакольнага свету і ад самога прынцыпу выяўленчасці. А.м. адлюстроўвае спецыфічнае светабачанне або душэўны, псіхалагічны стан аўтара мастацкага твора. Вытокі А.м. ўзыходзяць да ранніх этапаў першабытнага мастацтва і дзіцячай творчасці як неарганізаванае выяўленне эстэтычнай імпульсіўнай дзейнасці. Уласна А.м. як цэласная сістэма склалася ў рамках станковага і манументальнага мастацтва ў пачатку 20 ст., калі аформіўся абстракцыянізм як асобны мастацкі кірунак.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008