Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Аганальнасць (ад грэч. agon - барацьба, спаборніцтва), спецыфічная рыса старажытнагрэчаскай культуры. Азначае нястрыманае імкненне грэкаў да спаборніцтваў у розных сферах жыццядзейнасці (эканоміцы, палітыцы, культуры). Спаборніцтвы праводзіліся часта, а пераможцы атрымлівалі разнастайныя ўзнагароды, карысталіся грамадскай павагай, мелі шырокую вядомасць. Грэкі вельмі любілі спартовыя, музычныя, тэатральныя спаборніцтвы, на якіх галоўным лічылася атрымаць перамогу, быць пераможцам. Напр., найбольш вядомымі і буйнымі спаборніцтвамі былі Алімпійскія гульні, Істмійскія, Піфійскія, Немейскія гульні, Вялікія гарадскія Дыянісіі (на якіх спаборнічалі харавыя групы, трагічныя і камічныя паэты-драматургі). Былі папулярнымі таксама конкурсы выканаўцаў на музычных інструментах, скульптараў і жывапісцаў, прамоўцаў і інш.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008