Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

«Адысея», старажытнагрэчаская эпічная паэма пра вандраванні Адысея. Аўтарства «А.» прыпісваецца Гамеру. Напісана гекзаметрам (каля 12 100 вершаў). Апавядае пра вяртанне Адысея дадому з-пад Троі і ахоплівае падзеі прыблізна 40 дзён. У вобразе Адысея гераічныя рысы (пераадоленне звышнатуральных перашкод і спакусаў) адступаюць на задні план перад якасцямі розуму, вынаходлівасцю і разважлівасцю. У паэме адлюстраваны рэаліі як старажытнага крыта-мікенскага перыяду, так і падзеі часоў жыцця самога Гамера. Па матывах «А.» ў розны час створана мноства твораў літаратуры, выяўленчага мастацтва, кінематографа.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019