Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Акмеізм (ад грэч. akme - вышэйшая ступень чаго-небудзь, квітнеючая сіла), плынь у расейскай паэзіі 1910-х г. (С.Гарадзецкі, М.Кузьмін, раннія М.Гумілёў, Г.Ахматава, В.Мандэльштам). Прадстаўнікі А. імкнуліся пераадолець схільнасць паэтаў-сімвалістаў да «звышрэальнага», шматзначнасці і цякучасці вобразаў, ускладнёнай метафарычнасці, выступалі за стварэнне пачуццёвых, пластычна-ясных вобразаў і за дакладнасць, выразнасць паэтычнага слова. Для паэзіі акмеістаў уласцівы своеасаблівая «прыземленасць», схільнасць да камернасці і эстэтызму, паэтызацыя мінулай культуры і біялагічнага пачатку, пачуццяў спрадвечнага чалавека (адсюль і другая назва А. - адамізм, ад імя Адам). Акмеісты лічылі, што ў выніку адыходу ад сімвалізму паэзія стане свабоднай, а В.Мандэльштам успрымаў А. як «тугу па сусветнай культуры». А. аказаў уплыў на жывапіс (К.Каровін, Б.Кустодзіеў, Ф.Малявін) і музыку (А.Лядаў, І.Стравінскі). Акмеісты аб'ядноўваліся ў «Цэх паэтаў», выдавалі часопіс «Гіпербарэй» (1912-1913), альманахі.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008