Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Амар Хайям (каля 1048 - пасля 1122), персідскі паэт, фізік, матэматык, астраном. Пісаў таксама на арабскай мове. У 1074-92 узначальваў астранамічную абсерваторыю ў Ісфахане, у 1079 увёў каляндар (больш дакладны, чым сучасны грыгарыянскі). Яго пяру належыць філасофскі трактат «Аб усеагульнасці быцця», матэматычныя трактаты, сярод якіх «Алгебра» (упершыню апублікавана толькі ў 1851 г.). Найбольш праславіўся як аўтар зборніка філасофскіх, свабодалюбівых вершаваных чатырохрадкоўяў (рубаі), якія выклікалі моцныя нападкі духавенства.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008