![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Амфітэатр, антычная эліпсападобная каменная пабудова для правядзення розных відовішчаў, спаборніцтваў. У А. месцы для гледачоў размешчаны ўступамі вакол авальнай арэны. Самы буйны ў свеце А. - Калізей у Рыме, дзе перыядычна наладжваліся гладыятарскія бойкі, страўліванне звяроў, тэатралізаваныя прадстаўленні і інш. Некаторыя старажытныя А. былі разлічаны на дзесяткі тысяч чалавек. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|