![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Анімацыйнае кіно (мультыплікацыя), від кінамастацтва, творы якога ствараюцца спосабам пакадравага малявання або іншымі тэхнічнымі спосабамі. Заснавальнікам А.к. лічыцца французскі мастак і інжынер Э.Рэйно, які з 1892 пачаў даваць сеансы маляванага кіно. У залежнасці ад тэхнікі стварэння сучаснае А.к. падзяляецца на маляванае, аб'ёмнае («лялечнае»), ценявое (заснавана на прынцыпе тэатра ценяў), камп'ютэрнае і інш. Асобныя творы А.к. прысвячаюцца не толькі дзецям, але і дарослым. Да ліку найбольш вядомых у свеце майстроў А.к. адносяцца Ў.Дысней, В.Кацёначкін, Ю.Нарштэйн, Ф.Хітрук і інш. Гісторыя беларускага А.к. пачынаецца з 1920-х г., калі былі створаны першыя мультыплікацыйныя навукова-папулярныя фільмы. Найбольшага развіцця А.к. у Беларусі атрымала ў 1970-1980-я г., калі былі створаны такія яго высакаякасныя ўзоры, як «Прытча пра зямлю», «Капрычыо», «Дудка-весялушка», «Несцерка», «Ліса, мужыкі і мядзведзь», «Светлячок і Расінка» і інш. Сярод стваральнікаў беларускага А.к. - І.Воўчак, Я.Ларчанка, В.Доўнар, Ю.Батурын, Т.Жыткоўская, У.Піменаў і інш., асобныя працы якіх заснаваны на беларускіх літаратурных і фальклорных творах. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|