![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Антрапалагічная школа, кірунак культуралагічнай навукі, прадстаўнікі якога (Э.Тайлар, Дж.Фрэзер, А.Ланг, М.Сумцоў, А.Весялоўскі і інш.) тлумачылі падабенства матэрыяльнай і духоўнай культуры (у т.л. міфалогіі і фальклору) розных народаў аднолькавасцю чалавечай прыроды, падобнымі рысамі мыслення людей на пэўных ступенях гістарычнага развіцця. Склалася ў Вялікабрытаніі ў 1860-я г. Прыхільнікі А.ш. лічылі, што аднойчы ўзнікшыя падобныя сюжэты сталі своеасаблівымі вечнымі спадарожнікамі («перажыткамі») культуры, а ўсе народы праходзяць аднолькавыя ступені культурнага развіцця, прычым на кожным новым этапе захоўваюцца пэўныя перажыткі папярэдніх этапаў. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|