Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Антрапацэнтрызм (ад грэч. anthropos - чалавек + лац. centrum - цэнтр), уяўленне, у адпаведнасці з якім чалавек ёсць цэнтр Сусвету і вышэйшая мэта Сусвету. У антычнай філасофіі прынцып А. сфармуляваў Пратагор («Чалавек - мера ўсіх рэчаў»). Значнае пашырэнне ідэй А. адбылося ў эпохі Адраджэння і Асветніцтва. У Беларусі ідэі А. вядомы з 11 ст., калі пачалі распаўсюджвацца творы патрыстычнай літаратуры. Рэнесансны гуманістычны А. быў уласцівы дзейнасці і светапогляду Ф.Скарыны, М.Гусоўскага, Сімяона Полацкага і інш. беларускіх мысліцеляў.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008