Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Анх (анкх, ці Эгіпецкі крыж), крыж з пяцелькай на версе; важнейшы старажытнаэгіпецкі сімвал са значэннем «вечнае жыцце», «несмяротнасць». З-за сваёй формы, якая нагадвала ключ, ён называўся «ключ Ніла» і «ключ жыцця». У сімвалічнай форме А. увасабляў таксама своеасаблівы ключ да патаемных эзатэрычных ведаў, да прыхаванай мудрасці, улады і сілы. Успрымаўся як камбінацыя мужчынскіх і жаночых сімвалаў Асірыса і Ісіды, як саюз жыццядайных прынцыпаў - Неба і Зямлі. Магчыма, авал азначаў вечнасць, а крыжападобнае пашырэнне - пераход з бясконцасці ў прастору. З А. у руцэ выяўлялася эгіпецкая багіня ісціны Маат. Часта А. выкарыстоўваўся як амулет.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019