Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Арто Антанен (1895-1948; Антуан Мары Жазэф), французскі паэт, акцёр і рэжысёр. У маладосці прымыкаў да сюррэалізму. Стаў вядомы сваёй радыкальнай праграмай пераўтварэння драматычнага мастацтва. Прапанаваў ідэю «тэатра жорсткасці», які непасрэдна ўплывае на псіхіку гледачоў. У тэатральных пастаноўках імкнуўся выкарыстоўваць пераважна невербальныя элементы (гук, асвятленне, жэсты, міміку) для таго, каб канчаткова пакончыць з «дыктатурай маўлення». А. лічыў, што па свайму ўздзеянню тэатр падобны на чуму, паколькі ён «прымушае людзей убачыць, якія яны на самой справе, ён зрывае маскі, раскрываючы хлусню, разбэшчанасць, подласць і крывадушнасць свету». На А. аказалі моцны ўплыў парыжскія гастролі балета з вострава Балі, які ён лічыў удалым прыкладам невербальнага тэатра. Яго асноўны твор - зборнік «Тэатр і яго двайнік» (1938). Здымаўся ў кіно як акцёр.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008