Энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі
Беларускі слоўнік, русско-белорусский словарь, слоўнікі, энцыклапедыя
Энцыкляпэдыі, энцыкляпэдычныя даведнікі, сьпецыялізаваныя тлумачальныя слоўнікі, Перакладныя і моўныя (тлумачальныя, арфаграфічныя, фразеалагічныя і інш.) слоўнікі
 Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   усе энцыкляпэдыі   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Архетып культурны, базісны элемент культуры, які фармуе канстантныя мадэлі духоўнага жыцця. Змест А.к. складае найбольш тыповае ў культуры. Яго фармаванне адбываецца на ўзроўні культуры ўсяго чалавецтва або культур буйных гістарычных супольнасцей у працэсе сістэматызацыі і схематызацыі культурнага вопыту. А.к. выступаюць у якасці ўстойлівых структур апрацоўкі, захавання і рэпрэзентацыі калектыўнага вопыту. Існуюць універсальныя і этнічныя А.к. Сярод пашыраных універсальных А.к. - утаймаванага агню, хаосу, тварэння, шлюбнага саюзу, мужчынскага і жаночага пачаткаў, змены пакаленняў, «залатога веку», Сусветнага Дрэва і інш. Этнічныя А.к. (этнакультурныя архетыпы) адлюстроўваюць і адначасова ў пэўным сэнсе вызначаюць адметныя рысы ментальнасці, характару, гістарычнага лёсу таго ці іншага народа. Паводле К.Г.Юнга, этнічныя А.к. выяўляюць не толькі народны вопыт мінулых часоў, але і запаветныя мары народа, яго ўяўленні пра сваю будучыню. Да ліку этнічных А.к. можна аднесці архетыпічныя вобразы германскага бога Вотана, расейскія вобразы «града Кіцежа», «святой Русі», беларускія вобразы «роднай зямелькі», «роднай хаткі» і г.д. Актыўная прысутнасць А.к. разглядаецца як важная ўмова захавання самабытнасці і цэласнасці нацыянальнай культуры. А.к. застаюцца практычна нязменнымі па сваёй сутнасці, аднак у прасторава-часавай перспектыве праяўляюцца ў самых разнастайных формах: міфалагічных сюжэтах і вобразах, рэлігійных вучэннях і рытуалах, нацыянальных ідэалах і інш. У культуралогіі праявы А.к. вывучаюцца таксама праз аналіз сноў, фантазій, фобій, літаратурных, філасофскіх твораў і да т.п.

Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
Галоўная старонка   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2006