Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Арыстоцель (384-322 да н. э.), старажытнагрэчаскі мысліцель, філосаф. А. лічыўся любімым вучнем Платона, працяглы час вучыўся ў яго Акадэміі. Потым заснаваў уласны Лікей (філасофскую школу). На працягу трох гадоў быў выхавацелем Аляксандра Македонскага. Працы А. (захавалася 47 яго твораў) ахоплівалі практычна ўсе галіны тагачасных ведаў - філасофію, фізіку, біялогію, логіку, геаграфію, псіхалогію, анатомію, фізіялогію, заалогію, геалогію, астраномію, этыку, эстэтыку, тэалогію, паліталогію, педагогіку, эканоміку, паэтыку, рыторыку і інш. Ім напісана мноства кніг («Катэгорыя», «Аналітыкі», «Метафізіка», «Фізіка», «Гісторыя жывёл», «Пра душу», «Палітыка», «Паэтыка» і інш). Лічыў, што сапраўднай крыніцай ведаў з'яўляецца пачуццёвы вопыт, непасрэдна назіраемыя дадзеныя. А. распрацаваў канцэпцыю катарсісу (ад грэч. «ачышчэнне»), паводле якой найбольшае выхаваўчае і ачышчальнае значэнне для кожнага чалавека мае мастацтва, якое дапамагае яму ўзвышаць душу, перажываць стан «бяскрыўднай радасці», пераадольваць свае слабасці, дрэнныя якасці. А. вылучаў мастацтвы рухомыя (паэзія, музыка, танец) і нерухомыя (архітэктура, жывапіс, скульптура).

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020