Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Арэал культурны, зона тэрытарыяльнай распаўсюджанасці пэўных лакальных культурных сістэм, тыпаў і форм. Да А.к. адносяцца канкрэтныя геаграфічныя рэгіёны, якія надзелены падобнымі рысамі культуры ці падзяляюць дамінуючую культурную арыентацыю (напр., А. індабудыйскай культуры, А. усходнеафрыканскай культуры і інш.). Канцэпцыя А.к. распрацавана амерыканскімі этнолагамі для правядзення даследаванняў прасторавага распаўсюджання з'яў культуры і вызначэння культурных узаемасувязей. Значны ўклад у распрацоўку тэорыі А.к. унёс амерыканскі культурантраполаг А.Кробер. Тэарэтыкі А.к. ставілі мэты ўстанавіць цэнтры ўзнікнення, шляхі распаўсюджання і прасторава-часавыя межы асобных культур і інш.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008