Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Афрацэнтрызм, тэорыя, накіраваная на каштоўнаснае ўзвышэнне афрыканскай культуры. А. сфармаваўся на базе ідэалогіі «негрыцюда» - вучэння пра ўсеўладдзе негрыцянскай расы. Яго прыхільнікі сцвярджалі, што шматвяковае ўладаранне Эўропы павінна змяніцца вяршэнствам Афрыкі. У распрацоўцы А. значная роля належыць стваральніку тэорыі «негрыцюда» сенегальскаму філосафу, паэту і эсэісту Леапольду Сенгору (працы «Дух цывілізацыі і законы афрыканскай культуры», 1956; «Негрыцюд і германізм», 1965, і інш.). Прадстаўнікі А. сцвярджаюць, што розум афрыканскага негра ірацыянальна-інтуітыўны, а розум белага эўрапейца - адпаведна рацыянальна-аналітычны. Паводле А., у адрозненне ад рацыяналістычнага светаўспрымання заходняга чалавека, для неграў уласцівы эмацыянальныя адносіны да свету, якія істотна ўплываюць на асаблівасці ўсіх відаў афрыканскай культуры (рэлігія, літаратура, музыка, выяўленчае мастацтва, мова).

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008