Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Біблія (ад грэч. biblia - кнігі, звод кніг), збор старажытных тэкстаў, кананізаваны ў юдаізме і хрысціянстве ў якасці Свяшчэннага Пісання. Складаецца са Старога Запавету (39 кніг) і Новага Запавету (27 кніг). Стары Запавет складаецца з помнікаў старажытнаэўрапейскай літаратуры 12-2 ст. да н.э. Яго цэнтральнай часткай з'яўляецца Тора (у хрысціянскай традыцыі - Пяцікніжжа), якая прыпісваецца прароку Майсею. Новы Запавет складаюць помнікі раннехрысціянскай літаратуры другой паловы 1 - пачатку 2 ст., напісаныя пераважна на грэчаскай мове. У Б. адлюстраваліся вераванні, культы, традыцыі, сацыяльныя ўмовы жыццядзейнасці людзей розных гістарычных эпох, іх маральна-этычныя прынцыпы, уяўленні аб светабудове і да т.п. Яе ідэі, вобразы, нормы складаюць духоўную аснову хрысціянскай культуры, з'яўляюцца адной з важных крыніц развіцця мастацкай культуры, фармавання ідэалаў і ўзораў, якія вызначаюць менталітэт грамадства.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008