Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Брэхт Бертольд (1898-1956), нямецкі драматург, рэжысёр, пісьменнік, тэарэтык мастацтва. Слухаў лекцыі па медыцыне, філасофіі, тэатразнаўстве ў Мюнхенскім універсітэце (1917-1920). Літаратурную дзейнасць пачаў у 1914 антываеннымі вершамі. У 1933-1947 знаходзіўся ў эміграцыі. Стварыў т.зв. «эпічны тэатр», адной з галоўных задач якога з'яўлялася фармаванне ў гледача актыўнай жыццёвай пазіцыі, а асноўным прынцыпам - зварот да розуму і аналітычных здольнасцей (а не эмоцый) кожнага чалавека. Для пастановак Б. ўласцівы адмаўленне ад падкрэсленай псіхалагізацыі, індывідуалізацыі, выкарыстанне класічных сюжэтаў, непасрэдная апеляцыя да публікі, пантаміма, спрошчаны рэквізіт, уключэнне ў спектаклі кінакадраў і г.д. Яго пяру належаць п'есы «Трохграшовая опера», «Матухна Кураж і яе дзеці», а таксама раманы, апавяданні, вершы, песні, мастацтвазнаўчыя працы.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008